Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/"Тэатр – гэта другі дом" (1998 г., Культура)

"Тэатр – гэта другі дом" (1998 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

ПЁТР РЫДЗІГЕР: "ТЭАТР – ГЭТА ДРУГІ ДОМ"

Днямі вядучаму салісту Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі Пятру Рыдзігеру за вялікі асабісты ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва і высокае выканальніцкае майстэрства было прысвоена ганаровае званне народнага артыста. Сардэчна віншуем Пятра Васільевіча з гэтай падзеяй і жадаем далейшых творчых поспехаў!

– Пётр Васільевіч, у перакладзе з грэчаскай мовы імя "Пётр" азначае "камень", "цвёрды". Скажыце, калі ласка, ці адпавядае Ваш характар такому азначэнню?

– Я ў сабе цвёрдакаменнасці не адчуваў ніколі. Не хачу сказаць, што я нейкі размазня – я проста добры і мяккі чалавек па прыродзе. Хаця, у прынцыпе, таго, чаго хацеў, я дабіваўся. Мне ўспамінаецца фраза з "Чыо-Чыо-сан", там Шарплес гаворыць: "Ах, усё каменьчыкі – проста мучэнне". Дык вось гэтых "каменьчыкаў" я бачыў вельмі шмат на сваім шляху. Можа, таму і памякчэў. Так што імя "Пётр" аказвае на мяне некалькі іншае ўздзеянне.

Упершыню ўбачыць на сцэне Пятра Рыдзігера мне давялося некaлькі гадоў таму. … Быў звычайны зімовы вечар. Утульная зала Тэатра музычнай камедыі – паўнюткая. Яшчэ б – спектакль "Прынцэса цырка". Удзячная публіка не шкадавала далоняў – апладысменты суправаджалі кожны нумар. І вось, нарэшце, на сцэне з’яўляецца Містэр Ікс, такі загадкавы і такі прыцягальны. Мы яшчэ не ведаем, хто ён. Але ж нават з першага погляду гэты чалавек выклікае сімпатыю. Пётр Рыдзігер заўсёды шчыра перадае пачуцці свайго героя, і, нягледзячы на тое, што гэты спектакль адзін з самых цяжкіх ("Пасля "Прынцэсы" я проста мёртвы", – прызнаецца спявак), роля Містэра Ікса самая дарагая і блізкая сэрцу артыста. Ніхто з гледачоў не павінен ведаць, чаго каштуе артысту кожны раз выходзіць на сцэну ў выдатнай форме, колькі здароўя і сілы трэба пакласці, каб спетакль атрымаўся. Гэта закон тэатра, так было і будзе заўсёды

– Музыканты робяць свае першыя крокі ў авалоданні інструментам яшчэ ў раннім дзяцінстве. Якім жа быў шлях да майстэрства ў народнага артыста Беларусі Пятра Рыдзігера?

– У музыкантаў так звычайна бывае, што першым настаўнікам з’яўляецца маці. У мяне гэта было менавіта так. Мая бабуля іграла на фартэпіяна, маці спявала і іграла. З чатырох гадоў я пачаў займацца музыкай, менавіта на фартэпіяна. Скончыў музычную школу, потым як піяніст музычнае вучылішча. Калі ў мяне "прарэзаўся" голас, зноў жа першай настаўніцай была маці. На свой страх і рызыку паехаў у Маскву, паступіў у Інстытут імя Гнесіных на вакал і факультатыўна займаўся фартэпіяна. Так і скончыў два факультэты.

Прыхільнікам народнага артыста Беларусі П. Рыдзігера, думаю, будзе цікава даведацца, што значны майстар аперэты пачынаў прафесійную кар’еру як спявак у оперы. Ён быў запрошаны ў стажорскую групу Вялікага тэатра. З поспехам прайшоў два туры, не ведаючы, што необходнай умовай для залічэння з’яўляецца наяўнасць маскоўскай прапіскі. І калі б камісія не заўважыла яе адсутнасці, то, напэўна, зараз ганарыліся б Пятром Рыдзігерам не мы, а масквічы. Тым не менш тры гады працаваў у Куйбышаве, чатыры гады – у Ленінградзе. Анегін, Фігара, Валянцін, Жэрмон – гэта толькі невялікая частка тых партый, якія выконваў спявак на опернай сцэне. Дарэчы, партыю Анегіна П. Рыдзігер выконваў роўна сто разоў!

У 1981 годзе галоўны дырыжор Тэатра музычнай камедыі Іосіф Абраміс запрасіў Пятра Рыдзігера ў беларускую аперэту. Гэтая сцэна стала для спевака роднай. Дарэчы, тэатр ведае Пятра Васільевіча не толькі як выдатнага саліста-вакаліста, але і як уважлівага педагога па вакалу. – Мы займаемся ўжо трэці год, – распавядае адзін са студэнтаў П. Рыдзігера Антон Заянчкоўскі. – Мне вельмі падабаецца, як ён выкладае. У нас няма ніякіх праблем: мы разумеем адзін аднаго. Пётр Васільевіч добры, спагадлівы чалавек. Калі я пачула такія словы ў адрас П.Рыдзігера, дык не здзівілася і яго адказу на маё наступнае пытанне.

– На парозе, як кажуць, ХХІ стагоддзе. Чаго Вы ад яго чакаеце?

– Я б вельмі хацеў, каб людзі сталі больш шчаслівымі. Усё-такі зараз цяжка. Але ж ёсць надзея на тое, што ўсё будзе добра. Хочацца, каб дзеці мае былі шчаслівымі. Можа, ім будзе лягчэй…

У Пятра Васільевіча іх трое: два сыны і дачка. Яны, як і бацькі, займаюцца музыкай, але ж час пакажа, кім стануць Марыс, Рэгіна і Андрыс у будучыні… Сапpаўды, зараз цяжка сказаць, якім будзе жыццё нават праз некалькі месяцаў. Мы жывём у няпросты час, і, напэўна, мае рацыю П. Рыдзігер, калі звяртаецца да прыроды, каб аднавіць сілы. Вада, зеляніна, паветра – усё гэта навявае спакой, душа і цела адпачываюць. І цяжкія думкі адыходзяць самі сабою.

– Я люблю сваю сям’ю, тэатр, без якога не магу жыць, таму што тэатр – гэта другі дом. Тут увогуле і праходзіць палова жыцця. Дома – адно, а ў тэатры жыццё іншае, трошкі прыдуманае, можа быць, нават "прычасанае" ў іншым ракурсе: напрыклад, яно поўнае кахання… І людзі прыходзяць да нас, глядзяць нашы пастаноўкі класічных аперэт. І мы рады гэтаму. Таму што без твораў Кальмана, Легара, Штрауса, якія знайшлі ўдалае ўвасабленне на сцэне, не абысціся. Гэта ўсё роўна, што ўявіць Тэатр оперы без "Анегіна", "Пікавай дамы", "Аіды", ці драму – без Шэкспіра. Спадзяюся, што хутка ў рэпертуарнай афішы тэатра з’явіцца аперэта І. Кальмана "Цыган-прэм’ер", дзе я змагу выканаць партыю Палі Рача.

П. Рыдзігер ужо неаднойчы выконваў гэтую партыю ў канцэртах, так што застаецца чакаць добрай пастаноўкі цудоўнай класічнай аперэты.

Вольга НАВАЖЫЛАВА.
Культура. – 1998. – 29 жн. – 4 верас. – С. 3.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: