Без участия оркестра.
Ранее на эту дату был запланирован показ оперетты "Граф Люксембург"
« НазадТЭАТР І МАСТАКІ
Работы сёлетніх намінантаў размясціліся ў выставачнай зале музея. Гэта макеты сцэнаграфіі, эскізы касцюмаў да спектакляў у розных тэатрах краіны, выкананыя пяцю мастакамі. У экспазіцыі ёсць і мемарыяльны куток заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі І. Ушакова з яго эскізамі дэкарацый да спектакляў Купалаўскага тэатра. Каму ж дасталася яго імянная прэмія? Валянціне Праўдзінай за афармленне "Вельмі простай гісторыі" М. Ладо ў НАДТ імя Якуба Коласа ды Любові Сідзельнікавай, якая стварыла сцэнічнае аблічча камічнай оперы Г. Даніцэці "Званочак, або Шлюбная ноч аптэкара" ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. Штогод на гэтай імпрэзе ганаруюць і прадстаўніка СМІ за асвятленне падзей тэатральнага жыцця: такому журналісту ўручаецца Дыплом Камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Сёлета адзначана вядомая медыйная асоба, карэспандэнт АТН Ларыса Гулякевіч. Старшыня камісіі Уладзімір Шчасны нагадаў, што рашэнне IX кангрэса Міжнароднага інстытута тэатра наконт даты 27 сакавіка прымалася ў 1961 г., але фактычна святкаваць Дзень тэатра пачалі з 1962-га. Так што ў гэтага знамянальнага дня юбілей — 50. Таму і адзначаных узнагародамі ЮНЕСКА больш. Іх, вядомых майстроў, настаўнікаў для некалькіх пакаленняў беларускіх сцэнографаў, — Барыса Герлавана і Уладзіміра Чарнышова, а таксама піяністку, педагога, кіраўніка міжнароднага праекта "Маладыя галасы" Тамару Астапенку прадставіла дырэктар музея Зінаіда Кучар. Уладзімір Шчасны ўручыў дыпломы — і ў выкананні ўдзельнікаў праекта "Маладыя галасы" загучала сонечная італьянская музыка. Арцём КУМЕЛЬСКІХ. На здымку: старшыня Камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны ўручае дыплом народнаму мастаку Беларусі Барысу Герлавану. |
тел.: (017) 275-81-26
220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44
Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263
Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by