Без участия оркестра.
Ранее на эту дату был запланирован показ оперетты "Граф Люксембург"
« НазадЦІ ЗДРАДЖВАЛА КАРАЛЮ ЮНАЯ СОФ'Я ГАЛЬШАНСКАЯ?
Але ж, вядома, не дзеля бальных танцаў сабралася так шмат публікі ноччу ў музеі пад адкрытым небам. Усіх прыцягнула сюды абяцаная прэзентацыя супермюзікла "Соф'я Гальшанская" Уладзіміра Кандрусевіча і Алены Туравай. Над гэтым творам тэатр сумесна з аўтарамі працуе ўжо не год і нават не два… Прэм'ера спектакля павінна была адбыцца у канцы гэтага сезона, але будзем спадзявацца, што сапраўды адбудзецца на пачатку наступнага. А пакуль што публіцы былі прадстаўлены асобныя нумары з будучай пастаноўкі. І, мяркуючы па іх, гэта будзе сапраўды супермюзікл — вельмі відовішчны і, галоўнае, з закручанай інтрыгай, у якім будзе паказана не толькі сутыкненне характараў і страсцей, але і дзяржаўных інтарэсаў. Гэта гістарычная тэма наколькі сур'ёзная, настолькі і далікатная. Ці магла 17-гадовая Софья сапраўды палюбіць свайго 70-гадовага мужа-караля? А ці не дапамог ёй хто-небудь маладзейшы ў справе нараджэння сыноў? Гэта пытанне ўсур'ёз абмяркоўвалася на пасяджэннях сейма, і юная каралева клялася на Бібліі, што не здраджвала каралю. Зразумела, наколькі складаная роля Соф'і, і таму нават дзіўна, што тэатр яе даверыў не проста пачынаючай артыстцы, а наогул студэнтцы Акадэміі музыкі, якая яшчэ нагой не ступала на тэатральную сцэну. Гэтай шчаслівіцай стала Вольга Жалезская, для якой, відаць, на небе зоркі так спрыяльна сышліся. Ну хіба не дзіва: яшчэ не стала артысткай, а ўжо — каралеўская роля, пра якую іншыя ўсё жыццё дарэмна мараць. Але калі ўбачыш гэту юную выканаўцу на сцэне, то зможаш зразумець пастаноўшчыкаў спектакля, якія не пабаяліся пайсці на такую рызыку, — неверагоднае спалучэнне таленту і асляпляльнай прыгажосці. Пад стаць каралеве і кароль — шматвопытны акцёр, вядучы саліст тэатра Антон Заянчкоўскі. Залішне гаварыць пра яго майстэрства, а вось пра прыроджаную шляхетнасць сказаць трэба: яе немагчыма сыграць — яна проста ёсць у яго крыві. Вельмі яркае ўражанне аб сабе пакінуў і выканаўца ролі маладога русіча Арцём Хамічонак, выпускнік Акадэміі музыкі, які адразу сур'ёзна сябе зарэкамендаваў у тэатры. Зусім малады артыст, але язык не паварочваецца сказаць — пачынаючы, бо ў яго рабоце ўжо прасочваюцца яўныя рысы прафесіянальнай упэўненасці. Да таго ж ён валодае яшчэ і яркай сценічнай знешнасцю. Другая частка гэтага канцэрта складалася з разнастайных нумароў папулярнай класікі. І тут выдатна праявілі сябе яшчэ два маладыя салісты тэатра — Сяргей Падавалаў і Аляксандр Гелах (яшчэ студэнт, але ўжо лаўрэат нацыянальнага конкурсу маладых вакалістаў). Так што, без сумнення, колькасць прыхільнікаў Беларускага музычнага тэатра пасля гэтай імпрэзы павялічыцца.
Як належыць, на такое мерапрыемства былі запрошаны высокія кіраўнікі ад культуры, прадстаўнікі Мінгарвыканкама і іншых органаў дзяржаўнага кіравання. Але ж так супала, што менавіта ў гэты дзень у Маладзечне праходзіла адкрыццё чарговага Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, і ўсё высокае начальства паехала туды. На месцах для VIP-персон былі заўважаны ў асноўным прадстаўнікі некаторых замежных дыпламатычных місій. Таму там знайшліся месцы і для журналістаў, якім нячаста даводзіцца зручна ўладкавацца на падобных мерапрыемствах. Зоя ЛЫСЕНКА. |
тел.: (017) 275-81-26
220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44
Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263
Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by