Главная \ Пресса \ У лістападзе адбудзецца прэм’ера беларускага мюзікла "Соф’я Гальшанская" ("Звязда", 30.10.2013)
« Назад

У ЛІСТАПАДЗЕ АДБУДЗЕЦЦА ПРЭМ’ЕРА БЕЛАРУСКАГА МЮЗІКЛА "СОФ’Я ГАЛЬШАНСКАЯ"

9 і 10 лістапада ў Беларускім дзяржаўным музычным акадэмічным тэатры адбудзецца прэм’ера беларускага мюзікла "Соф’я Гальшанская" кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча.

Сюжэт мюзікла развіваецца на фоне падзей, якія адбываліся ў Вялікім княстве Літоўскім у пачатку XV стагоддзя. Польскі кароль Ягайла, удавец, сваёй чацвёртай жонкай абраў сярэднюю дачку беларуска-літоўскага князя Андрэя Гальшанскага Соф’ю, хоць першапачаткова павінен быў ажаніцца на старэйшай дачкі. Драматычны канфлікт складваецца вакол суперніцтва сясцёр, у якое залучаны польскі двор.

Спяваць артысты будуць на беларускай і рускай мовах з украпваннем польскай.

Праца над п’есай вялася 3 гады.

Звязда. – 2013. – 30 кастр.