« Назад У "НЕСЦЕРКІ" – ЮБІЛЕЙ
22 лістапада ў Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі прайшоў 150-ы паказ спектакля "Несцерка". Гэты твор кампазітара Р. Суруса на лібрэта А. Вольскага паводле вядомай п'есы В. Вольскага быў пастаўлены Б. Уторавым у 1979 г. I вось ужо 13-ы тэатральны сезон не сыходзіць са сцэны. Перад пачаткам юбілейнага спектакля выступіў мастацкі кіраўнік і дырэктар тэатра С. Косцін, музыказнаўца Р. Сергіенка расказала гісторыю стварэння "Несцяркі", падкрэсліўшы, што на хвалі Адраджэння гэты твор набывае асаблівае гучанне. З. ЛЬІСЕНКА. |