Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Вернасць мары (1977 г., Мінская праўда)

Вернасць мары (1977 г., Мінская праўда)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ВЕРНАСЦЬ МАРЫ

Беларускі дзяржаўны тэатр музычнай камедыі выносіць на суд гледачоў сваю новую работу – аперэту ленінградскага кампазітара Віктара Лебедзева "Мост мары" ў пастаноўцы рэжысёра Барыса Уторава.

У самой назве аперэты заключана яе прызначэнне. Хто ж больш за ўсё схільны марыць? Вядома, юнак або дзяўчына, у якіх усё толькі пачынаецца, але вось-вось напішуцца першыя радкі "дарослага" жыцця. Аперэта "Мост мары" – аб моладзі і для моладзі.

...Марына толькі што скончыла школу і насуперак жаданню бацькоў пайшла працаваць на завод, хаця ў школьнай характарыстыцы адзначаюцца яе "незвычайныя здольнасці як да гуманітарных, так і да дакладных навук". Ужо ў гэтым яна праявіла свой цвёрды характар. За першым радком, у выбары якога яна была вольная, пайшлі іншыя. У іх дзяўчына не заўсёды магла кіравацца толькі сваёй воляй, бо гэта было жыццё сярод людзей, з якімі яе звязалі работа, адпачынак, каханне. Каханне дзяўчына ўспрыняла з усёй сваёй непасрэднасцю, нястрымнасцю, безагляднасцю. Ёй суджана было спазнаць упэўненасць і сумненні, радасць і расчараванне. Пазнаць, перажыць, пераадолець няўдачу, зрабіць пераацэнку каштоўнасцей, пасталець.

Аперэта В. Лебедзева "Мост мары" вызначаецца тым, што не ўсё так лёгка атрымліваецца ў герояў, не ўсё так добра заканчваецца, як мы прывыклі чакаць ад гэтага жанра. Яна напоўнена драматызмам і лірыкай. Але менавіта гэта робіць яе сучаснай і маладой. Яркая, запамінальная музыка кампазітара (дырыжор – Анатоль Лупанаў {Лапуноў}) то пяшчотная і меладычная, то напоўненая пафасам маладосці і светлай мары, сучаснымі рытмамі; арыгінальныя рысункі танцаў (балетмайстар народны артыст БССР Сямён Дрэчын); лёгкія рухомыя дэкарацыі, здольныя перадаваць настроі герояў (мастак – Юрый Даламанаў) ствараюць адзіны ансамбль спектакдя, свежы, непаўторны. Але цэнтрам яго з'явілася галоўная гераіня ў выкананні заслужанай артысткі БССР Наталлі Гайды. Выдатныя вакальныя даныя актрысы дапаўняюць яе драматычны талент, пластычнасць у выкананні танцаў. Яе Марына паэтычная і імклівая. Уся звернута да дабра і шчасця, яна яшчэ не ўмее разбірацца ў людзях, не ведае, што за каханне гэтак жа, як за дабро і шчасце, трэба змагацца. Мудрасць прыйдзе з цягам часу, і шчасце, якое не склалася ў самым пачатку жыццёвага шляху, яна пабудуе...

У спектаклі таксама заняты артыст В. Бажэнаў, заслужаны артыст БССР В. Фаменка, заслужаная артыстка РСФСР Н. Равінская, артысты В. Мазур, Ю. Лазоўскі і іншыя.

Спектакль пачаў жыць. У ім пакуль што не ўсё роўна і гладка. Але ёсць падставы спадзявацца, што ён набярэ вышыню.

Г. КАРПАВА.
Мінская праўда. – 1977. – 18 снеж.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: