Главная \ Пресса \ Вось табе i Ран-цан-ца! (2001 г., Культура)
« Назад

ВОСЬ ТАБЕ I РАН-ЦАН-ЦА!

– Еду аднойчы па праспекце Скарыны, – расказааў мне адзін вядомы кінарэжысёр, – чытаю "расцяжку" – вялізнымі літарамі: РАНЦАНЦА. Што за "ца-ца-ца"? Ніяк не ўцямлю. Ажно потым здагадаўся: гэта ж бенефіс Арнольда Ранцанца!

Называўся той бенефіс "Аўтограф" і быў зроблены як самастойны спектакль, што мог бы надоўга ўпрыгожыць тэатральную афішу. Тым больш, што мудры і прадбачлівы Арнольд Аляксандравіч абкружыў сябе амаль выключна "зялёненькімі" (чытай: маладымі артыстамі), якія зарэкамендавалі сябе на ўсе сто. I найвышэйшай залатой пробы!

Сцэнарый і пастаноўку таго мюзік-шоу ажыццявіла Настасся Грыненка, якая сёлета заканчвае Беларускую акадэмію мастацтваў як рэжысёр. А ўдзельнічалі ў тым спектаклі леташнія выпускнікі, што скончылі гэту акадэмію па спецыяльнасці "артыст музычнага тэатра". Калі вучыліся, яны былі – "клас Барыса Уторава". Калі скончылі, сталі – "клас непаўторны".

На жаль, апошняе слоўца прыдбала і літаральны сэнс: выпускнікі разышліся па розных тэатрах, а бенефіс, прайшоўшы "адзін раз толькі для вас" (нават абраную прэсу – і тую запрасілі выключна на генеральную рэпетыцыю, а не на прэм’еру), так і не быў прыняты ў рэпертуар. Можа, так і было задумана? Бо хутка "Аўтограф" знойдзе прыстанак на сцэне Тэатра юнага гледача: 2 красавіка там адбудецца прэзентацыя не толькі новай версіі спектакля, але і аднайменнага тэатра. Дык – прыходзьце збіраць аўтографы! У тым ліку – ва ўдзячных зорак беларускага мастацтва.

Н. БУНЦЭВIЧ.
Культура. – 2001. – 24–30 сак.