Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Як у кіно. Не нямым, а музычным (Ларыса Цімошык, "Звязда", 07.05.2016)

Як у кіно. Не нямым, а музычным (Ларыса Цімошык, "Звязда", 07.05.2016)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

Як у кіно. Не нямым, а музычным

Хоць аперэта Пала Абрахама "Баль у Савое" ніколі не ішла ў беларускім тэатры, для знаёмства нашай публіцы прадстаўлены не самы прымітыўны яе варыянт (усяго іх некалькі). Лібрэта, паводле якога створана пастаноўка, набылі ў тэатра "Маскоўская аперэта". Такім чынам, у Музычным тэатры ёсць магчымасць пазнаёміцца з яркай святочнай пастаноўкай, ды яшчэ і пабываць на кінафестывалі.

Savoy_ZvyazdaМенавіта атмасфера прэстыжнага фестывалю кіно, які нібыта праходзіць недзе на фешэнебельным курорце, створана пастаноўшчыкамі аперэты. Нам прапануюць перанесціся ў час, калі кіно яшчэ было нямое і толькі чакаўся яго пераход да гуку — 20-я гады мінулага стагоддзя. Тады ў кіно прамаўляла якраз музыка. Той час ствараў атмасферу для развіцця творчай свабоды, якая праяўлялася нават у рытмах — здаецца, зусім няправільных, ірваных, як, напрыклад, у джазе. але менавіта яны і зачаравалі.

Аперэта Пала Абрахама "Баль у Савое", створаная ім у той час, якраз ілюструе эпоху — гучыць шмат рознай музыкі. Ён сам быў аўтарам музыкі да першых фільмаў, калі нямое кіно пераходзіла да гуку. Таму ёсць рацыя ў тым, што ў пастаноўцы адной з самых паспяховых аперэт кампазітара "Баль у Савое", якая з'явілася ў афішы Музычнага тэатра Беларусі, абыгрываецца менавіта гэты перыяд.

І яго пачуццёвасць. Галоўныя героі — "зоркі" кіно (паводле нашай версіі) Мадлен Цібо і Арыстыд Дзюбуа сустракаюцца ў гатэлі, куды прыязджаюць як зоркі фестывалю. Але каб пазнаёміцца з прыгажуняй-"зоркай", Арыстыд пераадзяваецца ў служку гатэля. Нават у такім абліччы яна ацаніла яго розум. Мадлен (спявала Наталля Дзяменцьева) з першай сустрэчы закахалася ў Арыстыда (Сяргей Суцько), не ведаючы, хто гэта. Але ў фешэнебельным гатэлі "Савой" было вельмі шмат гасцей. Наогул колькасць герояў у спектаклі значна павялічылася. Зразумела, чаму: абыгрываючы тэму кіно, немагчыма абысці тэму "зорак". У гатэлі збіраецца запрошаная "зорная" публіка: наперадзе раздача прызоў, банкет, канцэрт. Усё пра ўсіх тут ведае хіба што адзін чалавек — Памероль, адміністратар Гранд Гатэля (артыст Дзяніс Нямцоў). З-за яго камзола і ўзнікае непаразуменне паміж прыгажуняй Мадлен і кінарэжысёрам, сцэнарыстам і пісьменнікам Арыстыдам Дзюбуа. У нейкі момант яна заблытваецца, хто ёсць хто.

Кароткая аперэта ператварылася ў даволі працяглы спектакль, дзе ёсць яшчэ стасункі таленавітага джазавага кампазітара-пачаткоўца Дэзі Дарлінгтан (Наталля Глух) і яе таты-мільянера. Настырная дзяўчына ўпарта ідзе да мэты, не зважаючы на інтрыгі таты. І нават знаходзіць сабе прадзюсара Мустафу-бея (Сяргей Спруць). Мусульманін, якому дазволена мець некалькі жонак, задумваецца пра тое, што яму, магчыма, хопіць адной Дэзі. Яна ў спектаклі выконвае ролю інтэрактыўнага персанажа: праз яе пакідае аркестравую яму і выходзіць на сцэну нават дырыжор-пастаноўшчык спектакля Мікалай Макарэвіч. Дзяўчына скарае публіку сваім гарачым выступленнем нават без спадніцы. Свет шоу-бізнесу непрадказальны. Але талент сябе сцвердзіць абавязкова.

У гэта маглі верыць якраз у той час. Кіно было самым яркім доказам таго, што ў свеце ўсё можа быць магчыма — калі за справу бяруцца таленавітыя людзі. Рэжысёр пастаноўкі Ала Маторная прыцягвае імёны са свету кіно, на якія можа купіцца глядач: Феліні не здымаў у той час, але, можа быць, гэта не той, а іншы рэжысёр, проста мы не ведаем. Людзі з камерамі, мітусня, чырвоныя дарожкі... Атмасфера свята, за якім мы назіраем нібыта з-за заслоны (ці з-за экрана?) Кіно патрэбна як вобраз прыгожага і прывабнага жыцця. Але ў ім дастаткова сваіх драм, узлётаў, падзенняў і нават разарэнняў. Ці даруе Мадлен Арыстыду? Ці пазбегне ганьбы і самазабойства прадзюсар, які збяднеў? Ці атрымае галоўную ўзнагароду былая каханка Арыстыда?

Шмат прыгожых і пазнавальных мелодый у розных стылях (чым аперэта "Баль у Савое" і вылучалася ў свой час). Як і належыць прэстыжнаму кінафестывалю, тут ёсць і ганаровыя госці: народная артыстка Беларусі Наталля Гайда выйшла на сцэну як спявачка Вуазье. Невядома, каму наша публіка радавалася больш...

Шыкоўныя сукенкі, яркія строі, прыгожыя музычныя нумары. Усё, як у кіно. Нават нямое, яно гаворыць само за сябе.

Ларыса Цімошык
Звязда. - 2016. - 7 мая



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: