Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Як зорка на музычным небасхіле (1989 г., Літаратура і мастацтва)

Як зорка на музычным небасхіле (1989 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ЯК ЗОРКА НА МУЗЫЧНЫМ НЕБАСХІЛЕ

Калі ў Мінску арганізоўваўся тэатр музычнай камедыі, быў абвешчаны конкурс у трупу тэатра, мяне запрасілі ў камісію па адборы артыстаў. У адзін з конкурсных дзён выйшла на сцэну маладзенькая артыстка і выканала песню з аперэты I. Дунаеўскага "Белая акацыя". Гэта была Наталля Гайда. Выкананне, як музычнае, так i акцёрскае, было бліскучае. I на мяне, i на іншых членаў камісіі артыстка зрабіла вялікае ўражанне. Здавалася б, невялічнкі па часе гучання фрагмент – але ў ім было ўсё: i добры вакал, i бліскучая акцёрская праца, i поўная асэнсаванасць выканання. Члены камісіі былі аднагалоса "за". I не памыліліся. Бо ўсе тыя якасці, так важныя для артыста, Наталля Гайда і потым укладала ў кожную новую работу.

І вось – адкрыццё тэатра музычнай камедыі. Прэм'ера спектакля "Пяе "Жаваранак". І ў галоўнай ролі разведчыцы-падпольшчыцы Ірыны – Наталля гайда. У гэтай ролі, на маю думку, яна была непаўторнай. Усё, што рабіла актрыса на сцэне вельмі цікава. Роля складаная і музычна, і ў сэнсе ўвасаблення вобраза. Роля драматычная. Тут для паспяховай працы адной "школы" малавата, тут павінна быць, як кажуць, "ад бога" – а Наталлі Віктараўне дадзены шчодры дар.

Якраз у той час многія мае сябры вялі гаворку наконт напісання музыкі да славутай Купалавай "Паўлінкі". I вось калі я ўбачыў Гайду-Ірыну, цвёрда вырашыў, што буду пiсаць "Паўлінку" i што Паўлінкай будзе Гайда. Гэта i сталася непасрэдным штуршком да напісання аперэты. Калі ж музыка ўжо была напісана, перад артысткай узнікла новая праблема: беларуская мова. З якою яна сустракалася ўпершыню, бо ў Miнск прыехала са Свярдлоўска. Але i тут выявілася яшчэ адна здольнасць Н. Гайды: моўную праблему яна пераадолела бліскуча. Мова яе Паўлінкі была бездакорная.

Потым Наталля Гайда брала ўдзел i ў наступных мaix аперэтах: "Сцяпан – вялікі пан", "Тыдзень вечнага кахання". У ix я абавязкова прадугледжваў ролю для Н. Гайды, бо яе ўдзел заўжды ўпрыгожвае спектакль. Ролі ў яе розныя, рознахарактарныя, кожная робіцца з'явай на сцэне.

Даволі часта можна пачуць такую гаворку сярод гледачоў: "Пойдзем на Гайду". Так вялося калісьці, з добрых часоў, калі ў тэатр хадзілі на сустрэчу з любімым акцёрам. На жаль, сёння гэтая традыцыя страчана. I таму, калі чуеш: "Пойдзем на Гайду" – гэта пра многае гаворыць, гэта да гонару артысткі.

Шмат запамінальных вобразаў створана Н. Гайдай у класічных аперэтах. Амаль уся клаciкa ў яе рэпертуары: "Сільва", "Марыца", "Лятучая мыш", "Вясёлая удава" i інш. У кожнай ролі яна знаходзіць i раскрывае нешта свае, вобразы атрымліваюцца сапраўды індывідуалізаваныя – гэта вобразы Н. Гайды. Вялікае майстэрства пераўвасаблення правяраецца не толкі класікай. Якая, напрыклад, пераканальная яна ў вельмі складанай pолі Элізы Дулітл з мюзікла Ф. Лоў "Мая цудоўная лэдзі"! А вобразы ў аперэтах савецкіх аўтараў: I. Дунаеўскага, А. Фельцмана, Ю. Мілюціна, Б. Стрэльнікава...

Усё, зробленае Н. Гайдай на тэатральнай сцэне, на мой погляд, з'яўляецца нашай нацыянальнай каштоўнасцю, акцёрскай i вакальнай класікай. Нездарма народны артыст СССР Л. Рахленка некалі, паглядзеўшы спектакль з яе ўдзелам, сказаў: "Такой Паўлінкі, як Гайда, у тэатры імя Янкі Купалы няма". А яму, ветэрану тэатра, можна было даць веры.

Мне асабіста хацелася б выказаць сваю ўдзячнасць Наталлі Віктараўне яшчэ за адну грань яе творчай дзейнасці. Часта мне даводзіцца выступаць з канцэртамі ў розных кутках рэспублікі пры ўдзеле Н. Гайды. Так, яна з'яўляецца сапраўды народнай артысткай, бо не адмаўляецца выступаць у самых розных канцэртных умовах: выступае ў школах, у студэнцкіх інтэрнатах, у калгасных палацах культуры, у аўдыторыях прафтэхвучылішчаў. I такое пранікнёнае, шчырае выкананне песень, як у яе, сустрэнеш не часта. Музычны матэрыял заўсёды вывучаны вельмі дакладна. Літаратурны змест песні прадуманы. Песня ў яе выкананні набывае жыццёвы сэнс – дзеля чаго, прынамci, яна i пішацца.

Многія свае пecнi я прысвяціў Наталлі Віктараўне. Гэта i "Чароўнае святло", i "Травы детства"... Мне як аўтару хочацца, каб песня выконвалася на добрым мастацкім узроўні, а ў Н. Гайды іначай быць i не можа.

За ўсё добрае хочацца падзякаваць Н. Гайдзе ад прыхільнікаў тэатра, падзякаваць яе таленту i выказаць упэўненасць, што мы яшчэ не раз сустрэнемся з новымі цікавымі работамі артысткі. Гэтаму зарука яе творчая ненасытнасць, неспакой, вечная патрэба ў творчасці. Наташа (так мы звяртаемся да яе ў неафіцыйнай абстаноўцы), новых Вам здабыткаў, вялікiх творчых радасцей! А нам – сустрэч з Вашым светлым талентам.

Юрый СЕМЯНЯКА.
Літаратура і мастацтва. – 1989. –28 крас. – С.13.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: