« НазадЁН ЦЫРКАЧ, ДЫК ШТО Ж?Пад маскай блазна можа аказацца перспектыўны жаніх Яго называюць "містар Ікс". Яго імя — таямніца, якую імкнуцца разгадаць. Бо штосьці высакароднае ёсць у артысце цырку, які выступае заўсёды ў масцы і пакарае сэрцы сваімі небяспечнымі трукамі. Але ж нічога не павінна здарыцца. Прынамсі, па законах аперэты. Прэм'еру спектакля "Містэр Ікс" прапанаваў Дзяржаўны музычны тэатр. І хоць гісторыя, у прынцыпе, вядомая, гэтая аперэта Імрэ Кальмана — адна з самых папулярных, але ж музычныя тэмы з яе пазнавальныя, і менавіта іх прыгажосць і лірызм здольныя прывабіць публіку, можа быць, найбольш. Наш тэатр ужо меў у афішы гэтую аперэту, якая ішла пад назвай "Прынцэса цырка". Чаму вырашылі звярнуцца да яе яшчэ раз? Напэўна, таму, што ёсць класіка залатая, вечная, якая для тэатра заўсёды бяспройгрышны варыянт. Да таго ж варыянт, які дае падставу для крэатыву рэжысёру. Па волі крэатыву Анны Маторнай акцэнт на галоўную гераіню-жанчыну зменены менавіта на галоўнага героя з загадкавай біяграфіяй. Разлік на жанчын-аматарак аперэты, якія, хутчэй за ўсё, будуць галоўнымі рухальнікамі ў запаўненні залы. Пагадзіцеся: гэта ж так рамантычна, калі ёсць высокае самаахвярнае каханне, на якое аказваецца здольны мужчына!.. Увасабляць гэтага героя на сцэне ёсць каму: гэта артысты Антон Заянчкоўскі, лаўрэат міжнароднага конкурсу Андрэй Марозаў, дыпламант міжнароднага конкурсу Сяргей Суцько. Але крэатыў ад пастановачнай групы павінен адчувацца і ў лібрэта, якое пацярпела змены, і ў трактоўцы некаторых вобразаў. І нават прысутнасць цыркавой атмасферы, якая ў гэтым спектаклі — дадатковы нябачны персанаж. Натуральна, гаворка ўсё-такі не пра сучасны цырк, які сёння, можа быць, не так вярэдзіць розумы людзей, як у часы Кальмана. Гаворка менавіта пра цырк яго часоў і атмасферу 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя, калі цыркавыя прадстаўленні былі даволі папулярнымі шоу, якія сапраўды вярэдзілі розумы. Як і дзяўчаты, якія выступалі ў цырку, — яшчэ адна цікавая тэма з гэтай аперэты, якую можна падаць "смачна". І якую можна спяваць, бо ў аперэце шмат музычных тэм, якія кладуцца на розум ці нават прывязваюцца, а пасля ходзіш і спяваеш іх. Вось бы хоць хітовая арыя містэра Ікс. Як жа яго не пашкадуеш, як жа стрымаеш свае эмоцыі да інтрыганаў і зайздроснікаў? І як не закахаешся ў такога героя разам з галоўнай гераіняй? Музыка вельмі натхняе. А ўсё астатняе — прыкладаецца да яе. Ларыса ЦІМОШЫК. |
тел.: (017) 275-81-26
220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44
Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263
Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by