« Назад"ЗАЛАТАЯ ДЗЯСЯТКА" З УРАЛАВялікія гастролі Свярдлоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра музычнай камедыі адбудуцца ў Мінску. Пройдуць яны з 5 па 25 чэрвеня на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Пра залатую калекцыю спектакляў, якую пакажа мінчанам тэатр з Екацярынбурга, распавёў яго дырэктар Міхаіл Сафронаў — сакратар Саюза тэатральных дзеячаў Расіі, старшыня Свярдлоўскага аддзялення СТД, прэзідэнт асацыяцыі тэатраў Урала. Цягам года ён неаднойчы наведваўся ў беларускую сталіцу для падрыхтоўкі маштабнага і ў творчым, і ў арганізацыйным сэнсах, але фінансава ёмістага і некамерцыйнага гастрольнага праекта. Так, у адрозненне ад шматлікіх "антрэпрызных" расійскіх гасцей і "зорак" шоу-бізнесу артысты гэтага тэатра едуць у нашу краіну не падзарабіць, а наладзіць душэўны кантакт з беларускім гледачом, які любіць і разумее сапраўднае мастацтва. "Наш тэатр даўно марыў пра такую сустрэчу. І ў гастрольную афішу мы ўключылі самыя яркія і паспяховыя пастаноўкі, пра якія апошнім часам гаворыць і піша ўся Расія. Яны адзначаныя рознымі тэатральнымі прэміямі, у тым ліку прэстыжнай "Золотой маской", якой нашы работы ганараваліся ўжо 16 разоў", — кажа М. Сафронаў. — Мы пакажам восем разнажанравых спектакляў, якія не ідуць на вашай сцэне. Гэта музычныя хронікі часоў Імперыі "Кацярына Вялікая", музычная прыпавесць "Ахоўвай мяне, любая", музычная камедыя-фарс "Цётка Чарлі", мюзікл "Чорт і нявінніца", reality-мюзікл "www.CІЛІКОНАВАЯ ДУРНІЦА.net", "Мёртвыя душы" (гогаль-могаль у двух актах), класічныя аперэты "Цыган-прэм’ер" і "Прынцэса цырка". Таксама запрашаем гледачоў на двухактовы рамантычны шпацыр у Часе пад музыку савецкіх кампазітараў пад назваю "Парк савецкага перыяду" і на гала-канцэрт "Зоркі тэатра ззяюць для вас", якім завершацца гастролі". Пасля вяртання гораду Екацярынбургу яго гістарычнага імя тэатр захаваў сваю "брэндавую" назву: Свярдлоўскі, а таксама рэпутацыю "лабараторыі": калісьці савецкай аперэты, сёння — расійскага мюзікла. Для гэтага калектыву, галоўным рэжысёрам якога з’яўляецца народны артыст Расіі Кірыла Стрэжнеў, кампазітары пішуць арыгінальныя творы. Апроч класічнай асновы тут ёсць аркестр народных інструментаў, студыя эстраднага і джазавага вакалу, сусветна вядомы Эксцэнтрык-балет Сяргея Смірнова... Свярдлоўскаму тэатру музычнай камедыі амаль 80 гадоў, але толькі аднойчы, у 1955-м, ён прыязджаў у Мінск. Змянілася не адно пакаленне артыстаў, музыкантаў дый гледачоў. Так што новыя гастролі абяцаюць і тэатру, і публіцы сапраўды залатыя хвіліны новых эмоцый і ўзаемных адкрыццяў. Святлана БЕРАСЦЕНЬ. На здымку: сцэна са спектакля "Кацярына Вялікая". |
тел.: (017) 275-81-26
220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44
Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263
Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by