Гастроли Рязанского областного театра драмы
« НазадЗалаты кабызУ Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры была падпісана Дамова пагаднення аб далейшым супрацоўніцтве з Карагандзінскім акадэмічным тэатрам музычнай камедыі. Абмен афіцыйнымі дакументамі і падарункамі (госці падарылі нашаму тэатру залаты кабыз — сувенірную выяву свайго нацыянальнага інструмента) адбыўся проста на сцэне нашага тэатра, непасрэдна перад спектаклем "Аднойчы ў Чыкага" з удзелам гасцей з Казахстана — лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Алены Філінковай і Андрэя Шкалдычэнкі. Цяперашні сумесны спектакль стаўся далёка не першым прыкладам творчага супрацоўніцтва. У верасні наша пастановачная каманда ў складзе рэжысёра Сусанны Цырук, мастака Любові Сідзельнікавай і харэографа Алены Лаўрыновіч ажыццявіла ў Карагандзе прэм’еру аперэты Аскара Штраўса "Сэрца карсіканкі". Адным з прэм’ерных спектакляў дырыжыраваў наш Мікалай Макарэвіч. Ды і нашы салісты сталі частымі гасцямі ў Казахстане. "Аднойчы ў Чыкага", дарэчы таксама ставіла ў Карагандзе Цырук, яшчэ ў 2005 годзе. Дзякуючы гэтаму і стала магчымым увядзенне салістаў-гасцей у гэты складаны спектакль, насычаны нечаканамі мізансцэнамі ды пластыкай. Любяць свае партыі і самі артысты. Калектывам нашага тэатра ў іх адбыліся дзве рэпетыцыі, пад час якіх усе хутка знайшлі агульную мову. Але можна было заўважыць і элементы індывідуальнага прачытання: у гасцей пераважалі буйныя штрыхі, яркія сродкі пародыі, у нашых артыстаў — больш тонкія, "пастэльныя", псіхалагічныя фарбы. Можа, у гэтым і ёсць адрозненне нашай нацыянальнай вакальнай школы?.. Культура. – 2012. – 8 снеж. |
Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by