Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Заўсёды шукаць! (1982 г., Мінская праўда)

Заўсёды шукаць! (1982 г., Мінская праўда)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ЗАЎСЁДЫ ШУКАЦЬ!

Нядаўна ў Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі БССР адбылася прэм’ера камедыі А. Журбіна "Пенелопа" па п’есе В. Канстанцінава і Б. Рацэра. Пастаноўку ажыццявіў рэжысёр Краснаярскага тэатра музычнай камедыі Юрый Іванавіч Гвоздзікаў, з якім сустрэўся наш няштатны карэспандэнт. 

– Юрый Іванавіч, як па-вашаму, ці будзе лёс гераіні п’есы "Пенелопа" цікавы сучаснаму гледачу?
 

– Спрадвеку хвалявала і працягвае хваляваць людзей тэма сямейнай дабрачыннасці і вернасці, а ў гэтым вобразе ўвасобіўся вышэйшы ідэал жаночага высакародства, які і праз тысячагоддзі павінен стаць зразумелым і сучасніку. Бо такія вечныя тэмы не старэюць, яны заўсёды актуальныя і блізкія, хвалююць гледачоў. Гімн жанчыне – так бы я ахарактарызаваў тэму нашага спектакля. Хочацца верыць, што мінчане, якія ўжо бачылі нашу работу, гэта зразумелі.

– Раскажыце, калі ласка, як Вам працавалася над спектаклем у новым для Вас калектыве? 

– Большасць гледачоў уяўляе сабе тэатр толькі ў вячэрнія гадзіны, калі агні ля пад’езду яркім святлом заліваюць плошчу, па-святочнаму апранутая публіка запаўняе залу і па ўсім будынку стаіць яшчэ поўная цішыня. 

І хаця акцёры працуюць у поўную сілу, касцюмеры мітусяцца, асвятляльнікі клапоцяцца, усё ж гэта парадныя гадзіны тэатра. Самая напружаная, так сказаць, чарнавая работа ідзе днём, калі няма гледача. 

Якімі толькі гукамі не напоўнен у гэты час тэатр! У бутафорскім цэху вішчыць піла, у швейнай майстэрні трашчаць машынкі, на сцэне бухкае малаток. Усё гэта зліваецца ў адзіны рабочы гул, які час ад часу перакрываецца гукамі музыкі… 

Аб усім гэтым напомніў для таго, каб яшчэ раз пераканаць у тым, што пастаноўка спектакля – гэта сінтэз творчых намаганняў многіх людзей, розных індывідуальнасцей. Так было і ў працэсе работы над "Пенелопай". Сам жа план рэжысёрскага бачання нараджаўся, паглыбляўся, змяняўся, прымаючы ўсё больш канкрэтныя формы ў працэсе рэпетыцый, гутарак з дырыжорам, мастаком, хормайстрам і, вядома, з акцёрамі. Я заўсёды лічуся з тым, што могуць прынесці ў спектакль акцёры і што нельга загадзя прадугледзець ніякім планам. Важна ўцягнуць іх у працэс нараджэння творчай задумы, прымусіць самастойна, актыўна думаць, абудзіць у іх творчыя, ініцыятыўныя адносіны да работы. 

Выклікае павагу глыбокая ўнутраная сур’ёзнасць у творчасці Н. Гайды, Ю. Лазоўскага, Н. Равінскай. 

Мне было прыемна працаваць у атмасферы ўзаемадапамогі, у здзіўляюча зацікаўленых адносінах да нашай агульнай справы, якую праяўлялі не толькі акцёры, але і работнікі ўсіх дапаможных цэхаў тэатра. 

– І апошняе пытанне: што б Вы пажадалі сваім беларускім калегам? 

– Гаворачы словамі Я. Вахтангава, мне хочацца пожадаць калектыву тэатра: "Шукаць! Заўсёды шукаць! Ці ў сучаснай тэме, ці ў класіцы – шукаць!".

Л. БЕСПРАЗВАННАЯ.
Мінская праўда. – 1982. – 5 жн.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: