Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Знаёмыя вобразы і свежыя фарбы (1975 г., Мінская праўда)

Знаёмыя вобразы і свежыя фарбы (1975 г., Мінская праўда)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру музыкальной притчи "Храни меня, любимая"? Как впечатления?
« Назад

ЗНАЁМЫЯ ВОБРАЗЫ І СВЕЖЫЯ ФАРБЫ

Упершыню гэты твор па п'есе Л. Юхвіда быў паказан у дні святкавання дваццацігоддзя Вялікага Кастрычніка. Камедыя атрымала ўсенароднае прызнанне, з поспехам прайшла ў многіх краінах, была экранізавана. Таму перад калектывам тэатра музычнай камедыі і рэжысёрам-пастаноўшчыкам, заслужаным дзеячам мастацтваў УССР Л. Барсегянам паўстала складаная і адказная задача: неабходна было пазбегнуць шаблонаў старых пастановак, унесці ў спектакль дух сучаснасці, сказаць у ім штосьці сваё, асабістае.

...Пад задушэўную мелодыю ўкраінскай песні "Ой, пры лужку, пры лужку", у якую ўрываюцца трывожныя сугуччы, павольна адкрываецца заслона.

На асветленым заднім плане сцэны відаць легендарная конніца, якая ляціць праз полымя вайны. На фоне цокату капытоў чуваць словы: "Гераічнай Чырвонай Арміі – прысвячаецца!". Гучыць паходная песня, якую спяваюць чырвонаармейцы, нібы сышоўшы з пано тых незабыўных гадоў. Здавалася б, невялікі штрых да пачатку спектакля, але гэта творчая знаходка дапамагае гледачу сканцэнтравацца, каб потым стаць саўдзельнікам падзей, якія павінны разгарнуцца на сцэне. Задуманы пралог, яго афармленне з'яўляюцца і сродкам адлюстравання ролі Чырвонай Арміі – вызваліцельніцы народа, і аптымістычным лозунгам несакрушальнай веры ў яе перамогу.

Заслуга рэжысёра А. Барсегяна і мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР А. Грыгар'янца ў тым, што яны знайшлі выразны сродак, пачаўшы пастаноўку з паэтычнай метафары. Яшчэ ў пралогу мы знаёмімся з камандзірам атрада чырвоных кавалерыстаў Назарам Думам (арт. В.{У.} Лінкевіч), вяселым чырвонаармейцам Петрам, які ніколі не сумуе (арт. В. Бажэна {Бажэнаў}). Яму расказаў Назар пра свой лёс: аб тым, што ў гэтых месцах ён нарадзіўся, што была ў яго сям'я – жонка Софія і дачка, аб якіх ён нічога не ведае ўжо вось пятнаццаць гадоў.

Адразу ж за пралогам дзея пераносіць нас у маленькую вёску Малінаўку. Грамадзянская вайна палае на Украіне. Бясчынствуюць бандыты. Банда "Грыцыяна-Таўрычаскага", сына мясцовага кулака Баляснога робіць налёт на вёску. Верхавода рашае згуляць тут сваё чарговае вяселле, выбраўшы ў нявесты Ярынку. Маладой актрысе В. Пятліцкай была даручана галоўная роля, і трэба адзначыць яе непасрэднасць і шчырасць.

Маці Ярынкі Софію Міхайлаўну іграе заслужаная артыстка РСФСР Н. Равінская. Лаканічна перадае актрыса зварушліва-чысты вобраз вернай жонкі і любячай маці, на долю якой выпаў цяжар шматгадовай разлукі з любімым чалавекам, барацьбітом за свабоду народа. Мякка і задушэўна гучыць дуэт Ярынкі з маці, песня Софіі з хорам. Добрыя вакальныя даныя робяць іх вобразы яшчэ больш выразнымі.

Выклікаюць сімпатыі гледача і дзед Нічыпар (арт. В. Шалыгін), і яго жонка Гапуся (арт. Е. Ажарэльева) – людзі, поўныя аптымізму, надзеленыя народным гумарам і кемлівасцю.

Вось бывалы салдат Яшка-артылерыст (заслужаны артыст БССР В. Фаменка). У гэтым простым хлопцу, наіўным і смешным, тоіцца вялікае сэрца, народная мудрасць, салдацкая кемлівасць. В. Фаменка здолеў насыціць гэту ролю мноствам тонка падмечаных фарбаў: у моўнай інтанацыі, у хадзе, у манеры насіць пашарпаную салдацкую форму. Запомнілася Камарыха (арт. Р. Курлыкова). Каларытны Папандопула (арт. Ю. Лазоўскі). Удача гэтых персанажаў у тым, што акцёры, ствараючы ролі, не паўтарылі аперэтачнага штампу, а знайшлі нешта новае, сваё. Для раскрыцця вобразаў ўдала выкарыстаны бытавыя дэталі.

Што датычыць роляў Грыцыяна (арт. Ю. Харытонаў) і Грэчкасея (арт. В. Камышаў), яны не вельмі пераканаўчыя. Не верыцца, што гэтыя палохаючыя, але нікому не страшныя бандыты маглі натварыць у навакольных вёсках столькі няшчасцяў.

Яшчэ ў глыбокай старажытнасці Платон сказаў: "…музыка натхняе ўвесь свет, забяспечвае душу крыламі, садзейнічае палёту ўяўлення. Яе можна назваць увасабленнем усяго цудоўнага і ўзвышанага…" Гэта можна сказаць аб музыцы Б. Аляксандрнава ў "Вяселлі ў Малінаўцы", дзе спалучаюцца светлыя, лірычныя і мужныя таны. Яна дапамагае раскрываць душэўныя перажыванні герояў у арыі Андрэйкі, баладзе Назара, лірычным расказе Софіі.

Сакавіта выпісаная аркестроўка сялянскіх і чырвонаармейскіх харавых сцэн садзейнічае раскрыццю агульнай драматычнай задумы, узмацненню яе даходлівасці. У гэтым заслуга дырыжора, заслужанага артыста БССР П. Кірыльчанкі і хормайстра Н. Андросавай.

Бясспрэчная ўдача – танцавальныя нумары: харэаграфічная сцэнка "Атака", сюіта "Сустрэча", пастаўленыя балетмайстрам А. Смалянскім.

Большасць акцёраў масавых сцэн не могуць паскардзіцца на адсутнасць драматычнага матэрыялу – ім ёсць што іграць. Але яны часам толькі "адбываюць" нумар, спяшаючыся як мага хутчэй пакінуць сцэну.

У цэлым аб трывожных днях вёскі Малінаўкі, аб лёсе яе герояў, аб падкопах ворагаў было расказана мовай аперэты зварушліва і весела, а дзе трэба, злосна і дасціпна.

Патрыятычная ідэя твора, рамантыка часу, сацыяльная атмасфера эпохі не растварыліся ў камедыйнай стыхіі, а рэвалюцыйны аптымізм, народны гумар дасягнулі найбольш яркай выразнасці. Гэта яшчэ раз сведчыць аб тым, што тая самая "Малінаўка", якая ішла ўжо сотні разоў, набыла вострае сучаснае гучанне і пачала другое жыццё.

Л. БЕСПРАЗВАНАЯ.
Мінская праўда. – 1975. – 23 мая. – С. 4.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: