« Назад ЗНОЎ ЗДЗІЎЛЯЕ МУЗКАМЕДЫЯ
Падчас традыцыйнага ўжо, але не такога гучнага, як у мінулыя гады, Міжнароднага фестывалю "Я люблю балет" Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Беларусі паказаў прэм'еру. Нязвыклай для гэтай сцэны навінкай стала рамантычная мроя "Шапэніяна", якая нагадала славутую харэаграфічную імпрэзу Н. Фокіна на музыку Ф. Шапэна. Пастаноўку "Шапэніяны" на беларускай сцэне ажыццявіла знаная балерына з Расіі Любоў Кунакова.
|