Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Іронія – не аргумент (1988 г., Літаратура і мастацтва)

Іронія – не аргумент (1988 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ІРОНІЯ – НЕ АРГУМЕНТ

14 кастрычніка "ЛіМ" змясціў артыкул Н. Госцевай "I ўсё накшталт гэткага" пра спектакль "Клоп" Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР. Для Н. Госцевай "Клоп" стаўся нечым накшталт кепскага жарту рэжысёра В. Цюпы, які не толькі стварыў бяздарны спектакль, але і пахіснуў піетэт перад У.У. Маякоўскім. На пачатку артыкула яго аўтар задае пытанне: "А чаму б Зоі Бярозкінай не застрэліцца ў канцы вяселля Прысыпкіна і Эльзевіры, дарэчы, заадно ўжо і ў канцы спектакля (як гэта ў В. Цюпы), а не да таго (як гэта ў У. Маякоўскага)? Калі гэтак зручней, чаму б і не?"

Ну, па-першае, не ў В. Цюпы, а ў В. Дашкевіча і Ю. Кіма, аўтараў фольк-оперы "Клоп". А па-другое, ім гэтак і на самай справе зручней. Калі ўжо Н. Госцева ўзяла на сябе смеласць пісаць пра спектакль музычнага тэатра, дык яна магла б хоць крыху нагрузіць сябе чытаннем адпаведнай літаратуры. У адной з такіх "патрэбных" кніг яна б пазнаёмілася, напрыклад, з меркаваннем музыказнаўцы Т. Кудзінавай наконт жанру мюзікла, да якога блізкая фольк-опера "Клоп". "Разыходжанні з арыгіналам – п'есай і раманам – тут непазбежныя, – піша Т. Кудзінава. – Саюз з музыкай значыць умяшальніцтва музычных нумароў у мэтанакіраванае развіццё п'есы. Ён мае на ўвазе крыху іншую трактоўку тэмы і вобразаў; у характарах узбуйняюцца рысы, падуладныя стыхіі музыкі, на першы план вы-лучаюцца сітуацыі, зручныя (падкрэслена мною. – В. Б.) для музычнай інтэрпрэтацыі". Заўважце, менавіта зручныя. А і праўда, чаму б, напрыклад, Элізе Дулітл не пайсці да д'ябла ад гэтага самадура Хігінса, як гэта ў Б. Шоу ў "Пігмаліёне"? Дык жа не! У мюзікле Ф. Лоу "Мая цудоўная лэдзі" яна, дурніца, да яго вяртаецца. I чаго гэта? А што сказаў бы У. Шэкспір, даведаўшыся, у што ператварылася ягоная "Рамэа і Джульета" ў "Вестсайдскай гісторыі" Л. Бернстайна?! Але аўтарам названых мюзіклаў захацелася напісаць іх менавіта гэтак, як яны напісалі, а не інакш. У іх, відаць, былі на тое свае меркаванні. Сваімі меркаваннямі кіраваліся і В. Дашкевіч з Ю. Кімам, адыходзячы ад Маякоўскага і трактуючы вобраз Прысыпкіна па-свойму. Яны мелі на гэта поўнае права.

Але не толькі "крымінальныя адвольнасці" аўтараў "Клапа" ў дачыненні да У. Маякоўскага не даспадобы Н. Госцевай. Для яе непрыемны спектакль наогул – і ягоная рэжысура, і сцэнічнае афармленне і ігра акцёраў: Н. Госцева не ўспрымае яго ўсур'ёз і таму для свайго артыкула выбірае не інакш як з'едлівы, кплівы тон. Іронія, аднак, зусім не з'яўляецца аргументам у спрэчцы, а рэакцыя раздражнёнасці на штосьці не павінна быць адзінай падставай для таго, каб брацца за пяро.

В. БРЫЛОН,
студэнтка БДК.

Ад рэдакцыі. У каментарыі аддзела музыкі "ЛіМа", які суправаджаў публікацыю Н. Госцевай, гаварылася, прынамсі, пра заканамернасць супярэчлівых уражанняў і вагання думак, што выклікае спектакль "Клоп". Твор жа новы, напісаны спецыяльна для мінскай сцэны, не мае шлейфу з аўтарытэтных меркаванняў і ацэнак. Свае ўражанні ад спектакля Н. Госцева паспрабавала аформіць у рэдкім сёння жанры тэатральнага фельетона, а ён існуе і ўспрымаецца па іншых законах, чым звычайная рэцэнзія ці артыкул. Іронія, сапраўды, не аргумент у спрэчцы ці ў музыказнаўчым даследаванні. Але ў фельетоне іронія – асноўны "будаўнічы матэрыял". На жаль, В. Брылон памыляецца, называючы публікацыю Н. Госцевай артыкулам. "I ўсё накшталт гэткага" – не артыкул, што зробіш: аўтару захацелася напісаць менавіта гэтак, а не інакш, яна мае права на ўласную думку і на выбар жанру. Разам з тым В. Брылон слушна крытыкуе памылковасць зыходнай пазіцыі сваёй апаненткі, якая папракае спектакль у тым, што гэта, маўляў, не Маякоўскі. Сапраўды, пры перакладзе твораў з мовы аднаго віду маст-цтва на мову іншага разыходжанні з арыгіналам непазбежныя. Галоўнае, што з іх атрымаецца: новы мастацкі вынік ці недарэчнасць?

Літаратура і мастацтва. – 1988. – 16 снеж. – С. 10.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: