« Назад ІРОНІЯ – НЕ АРГУМЕНТ
14 кастрычніка "ЛіМ" змясціў артыкул Н. Госцевай "I ўсё накшталт гэткага" пра спектакль "Клоп" Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР. Для Н. Госцевай "Клоп" стаўся нечым накшталт кепскага жарту рэжысёра В. Цюпы, які не толькі стварыў бяздарны спектакль, але і пахіснуў піетэт перад У.У. Маякоўскім. На пачатку артыкула яго аўтар задае пытанне: "А чаму б Зоі Бярозкінай не застрэліцца ў канцы вяселля Прысыпкіна і Эльзевіры, дарэчы, заадно ўжо і ў канцы спектакля (як гэта ў В. Цюпы), а не да таго (як гэта ў У. Маякоўскага)? Калі гэтак зручней, чаму б і не?" В. БРЫЛОН, Ад рэдакцыі. У каментарыі аддзела музыкі "ЛіМа", які суправаджаў публікацыю Н. Госцевай, гаварылася, прынамсі, пра заканамернасць супярэчлівых уражанняў і вагання думак, што выклікае спектакль "Клоп". Твор жа новы, напісаны спецыяльна для мінскай сцэны, не мае шлейфу з аўтарытэтных меркаванняў і ацэнак. Свае ўражанні ад спектакля Н. Госцева паспрабавала аформіць у рэдкім сёння жанры тэатральнага фельетона, а ён існуе і ўспрымаецца па іншых законах, чым звычайная рэцэнзія ці артыкул. Іронія, сапраўды, не аргумент у спрэчцы ці ў музыказнаўчым даследаванні. Але ў фельетоне іронія – асноўны "будаўнічы матэрыял". На жаль, В. Брылон памыляецца, называючы публікацыю Н. Госцевай артыкулам. "I ўсё накшталт гэткага" – не артыкул, што зробіш: аўтару захацелася напісаць менавіта гэтак, а не інакш, яна мае права на ўласную думку і на выбар жанру. Разам з тым В. Брылон слушна крытыкуе памылковасць зыходнай пазіцыі сваёй апаненткі, якая папракае спектакль у тым, што гэта, маўляў, не Маякоўскі. Сапраўды, пры перакладзе твораў з мовы аднаго віду маст-цтва на мову іншага разыходжанні з арыгіналам непазбежныя. Галоўнае, што з іх атрымаецца: новы мастацкі вынік ці недарэчнасць? Літаратура і мастацтва. – 1988. – 16 снеж. – С. 10. |
Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by