Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/События/"Сцэнічная прастора" Любові Сідзельнікавай

"Сцэнічная прастора" Любові Сідзельнікавай

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

"Сцэнічная прастора" Любові Сідзельнікавай 

20.01.2012 
ls1

З 20 студзеня па 20 лютага 2012 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь (Музычны зав., 5) праходзіла персанальная выстаўка мастака Любові Сідзельнікавай "Сцэнічная прастора".

Візуальны вобраз — адзін з галоўных складнікаў спектакля. Увасобіць яго ў сцэнічнай прасторы, ствараючы такім чынам непаўторны воблік новай пастаноўкі, — вось асноўная задача тэатральнага мастака. Менавіта ў абмежаванай, здавалася б, прасторы сцэны, фантазія мастака знаходзіць бязмежную магчымасць для творчасці. Па сутнасці ён стварае новы свет, у якім будуць жыць і дзейнічаць героі той ці іншай гісторыі. Пад час работы над спектаклем, на ўсіх этапах яго падрыхтоўкі — ад нараджэння ідэі да прэм’еры — мастак існуе, як быццам, у іншай рэальнасці, якая на гэты момант і з’яўляецца сапраўднай і адзінай для яго.

На творчым шляху Любові Сідзельнікавай такіх міні-рэальнасцяў было больш за тры дзясяткі. Цікава, што самыя значныя і яркія яе работы непарыўна з’яднаныя з музычным мастацтвам. На яе рахунку — сцэнаграфія і касцюмы да спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і шэрагу іншых беларускіх і замежных калектываў.

У экспазіцыі, прадстаўленай у Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, былі сабраны эскізы дэкарацый, макеты і касцюмы, створаныя Любоўю Сідзельнікавай з 1995 па 2011 гг. Гэта — мастацкае афармленне спектакляў “Чорны квадрат” (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі); “Карлік Нос” і “Восеньская саната” (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы); “Горад майстроў”, “Кашчэй Бессмяротны”, “Марная засцярога” (Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета РБ); “Пікавая дама” (Сербскі народны тэатр, г. Новы Сад, Сербія); “Баль кветак”, “Прывітанне, Брадвей”, “Бабскі бунт”, “Мая жонка — падманшчыца”, “Званочак”, “Шлягеры неапалітанскага квартала”, “Чароўная лямпа Аладдзіна”, “Шчаўкунок” (Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр).

luba_01 luba_02 luba_03 luba_04
"Прывітанне, Брадвей!"
(БДАМТ)
"Званочак, або Шлюбная ноч аптэкара" (БДАМТ) "Шчаўкунок" (БДАМТ) "Горад майстроў" 
(НАВТ оперы і балета)

Ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі 20 студзеня прынялі ўдзел калегі Любові Сідзельнікавай — мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Адам Мурзіч і артысты тэатра Кацярына Дзегцярова, Ганна Бяляева і Арцём Хамічонак.

ls2 ls3 ls4a ls5
ls6a ls7 ls8a ls9
ls10 ls11 ls12a ls13

Фота Анжалікі Грэковіч.

Прэса аб выстаўцы Любові Сідзельнікавай "Сцэнічная прастора":

Любоў і любата (Надзея Бунцэвіч, "Культура", 4.02.2012)


Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: