Гастроли Свердловского государственного академического театра музыкальной комедии
14.03.2012
14 сакавіка 2012 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі "Музыка вясны. Знакамітыя актрысы ХХІ стагоддзя", прысвечанай творчай дзейнасці беларускіх артыстак музычнага тэатра.
Выстаўка знаёміць з таленавітымі актрысамі сучаснасці і праз іх сцэнічную дзейнасць раскрывае складанасць, шматграннасць працы пры стварэнні яскравага, зразумелага для гледача, прыгожага жаночага вобраза. Мелодыі ў выкананні спявачак нагадваюць яскравыя дыяменты – бясцэнныя, ззяючыя.
На выстаўцы прадстаўлены экспанаты, звязаныя з творчасцю знакамітых актрыс Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Алены Шведавай, Алены Бундзелевай, Аксаны Якушэвіч; актрыс Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Ганны Бяляевай, Наталлі Дзяменцьевай і Ілоны Казакевіч (фотаздымкі актрыс і сцэн са спектакляў, афішы і праграмы, сцэнічныя строі).
Выстаўка “Музыка вясны” з’яўляецца вынікам сумеснай працы музея з вядучымі тэатральнымі калектывамі. Сольныя праекты кожнай артысткі прымушаюць уважліва прыглядзецца да іх творчасці, каб убачыць тое, што не вядома шырокаму гледачу.
Ганна Бяляева — артыстка-вакалістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Лаўрэат Мінскага абласнога конкурсу “Убельская ластаўка”, прысвечанага С. Манюшку. Дыпламант міжнароднага конкурса маладых выканаўцаў рускага раманса “Рамансіада”. Супрацоўнічае з рознымі беларускімі музычнымі калектывамі — аркестр Мінскага музычнага вучылішча імя М. Глінкі, аркестр народных інструментаў Беларускага дзяржаўнага інстытута культуры і мастацтваў. Удзельнік тэатральных і музычных праектаў: запіс оперы-араторыі “Свяціцель Ярмаген” у Расіі, пастаноўкі опернай студыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, опера “Юбілей” на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, музычны перфоманс, прысвечаны Марку Шагалу.
Наталля Дзяменцьева — артыстка-вакалістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Гастралявала ў складзе харавых калектываў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, удзельнік міжнародных харавых конкурсаў у Італіі, Францыі, Іспаніі. Лаўрэат Мінскага абласнога конкурса “Убельская ластаўка”, прысвечанага С. Манюшку; дыпламант Міжнароднага конкурсу оперных вакалістаў імя Я. Вітола ў Латвіі, лаўрэат 3-яй прэміі І-га Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Л. П. Александроўскай, стыпендыят Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Ілона Казакевіч — артыстка-вакалістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, удзельнік мюзіклаў, рок-опер, музычных рэвю і пастановак для дзяцей на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Уваходзіла ў склад трупы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горькага з 2000 па 2008 г. Дыпламант Рэспубліканскага конкурсу “Спяваюць і чытаюць драматычныя акцёры тэатра і кіно”, лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу акцёраў драматычнага тэатра “Надзея”, дыпламант Міжнароднага семінара і фестываля антычнай грэчаскай драмы (за сучаснае ўвасабленне антычнай драматургіі), лаўрэат ІІІ-га Міжнароднага конкурсу маладых артыстаў аперэты і мюзікла імя народнага артыста СССР Уладзіміра Курачкіна ў г. Екацярынбургу — 2010 г.
Фотаздымкі — Анжаліка Грэковіч.
Прэса пра выстаўку "Музыка вясны. Знакамітыя актрысы ХХІ стагоддзя":
Музыка ў музеі (Валянціна Драздова, "Літаратура і мастацтва", 30.03.2012)
Музей истории музыки и театра презентовал выставку "Актрисы ХХI столетия" (Елена Тишевская, Анастасия Таранко, "Веб-журналист", 21.03.2012)
тел.: (017) 275-81-26
220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44
Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263
Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by