Главная \ Пресса

У адным з апошніх спектакляў Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР, пастаўленых у мінулым сезоне, Уладзімір Лінкевіч сыграў ролю, якая па свайму вобразнаму ладу, характары вельмі адрозніваецца ад многіх яго папярэдніх работ. Гэта Назар Дума ў аперэце "Вяселле ў Малінаўцы" Б. Аляксандрава. Роля драматычная, гераічная, у ёй артысту давялося "мабілізаваць" усе свае сцэнічныя рэсурсы, крыху адыйсці ад прывычных сцежак у сцэнічных паводзінах, "зрушыць" свае выканаўчыя акцэнты.


Рыхтуючы спектакль, Тэатр музычнай камедыі БССР многа працаваў над матэрыялам. У выніку была адабрана найбольш удалая рэдакцыя аперэты. Гэта вялікая творчая работа з'явілася залогам поспеху, які нязменна суправаджае кожны паказ спектакля.


Упершыню гэты твор па п'есе Л. Юхвіда быў паказан у дні святкавання дваццацігоддзя Вялікага Кастрычніка. Камедыя атрымала ўсенароднае прызнанне, з поспехам прайшла ў многіх краінах, была экранізавана. Таму перад калектывам тэатра музычнай камедыі і рэжысёрам-пастаноўшчыкам, заслужаным дзеячам мастацтваў УССР Л. Барсегянам паўстала складаная і адказная задача: неабходна было пазбегнуць шаблонаў старых пастановак, унесці ў спектакль дух сучаснасці, сказаць у ім штосьці сваё, асабістае.


Дата адкрыцця гэтага тэатра яшчэ не стала "гісторыяй" – музычная камедыя атрымала сталую прапіску ў сталіцы Беларусі ў студзені 1971 года. Тады на афішы першай была пазначана аперэта Ю. Семянякі "Пяе "Жаваранак", прысвечаная мужнасці савецкіх патрыётаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пачынаючы новы сезон 1975-76 гг, пасля паспяховых гастролей у Данецку і Запарожжы, Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі БССР абвяшчае аб тым, што прыступіў да пастаноўкі спектакля з музыкай таго ж кампазітара, садружнасць з якім, як вядома, дала і першае аперэтачнае ўвасабленне купалаўскай "Паўлінцы".


Ён з'явіўся перад глядзельнай залай у ліку іншых персанажаў спектакля "Паўлінка". У гэтых мітуслівых абставінах, на фоне яркай, вясёлай музыкі, сярод натоўпу ў маляўнічых касцюмах ён, здавалася, мог у той момант і згубіцца, застацца незаўважаным. Але гэтага не здарылася, пана Быкоўскага заўважылі адразу.


К.С. Станіслаўскі не раз гаварыў аб тым, наколькі важна ў ігры акцёра "ашаламляльная, аглушальная, натхняючая нечаканасць. Яна вырывае глебу з-пад ног і раптам падводзіць іншую, на якой глядач ніколі не стаяў, але якую ён ведае...". Вось такімі "нечаканасцямі" з'явіліся для мяне сустрэчы з вобразамі, створанымі заслужанай артысткай РСФСР, вядучай актрысай Тэатра музычнай камедыі БССР Нінай Антонаўнай Рэвінскай.


Яе творчы дзень пачынаецца на досвітку. Першая думка – пра сцэну. З самай раніцы – рэпетыцыя ў тэатры. Тэатр музычнай камедыі БССР – малады калектыў, няспынна ідзе працэс накаплення рэпертуару. Заўсёды ў рабоце новыя спектаклі. Наталлі Гайдзе даручаюць вядучыя ролі амаль у кожным з іх.


Путь Натальи Гайды на сцену был извилистым, или, как говорили в старину, тернистым. Два года подряд, окончив десятилетку, она сдавала экзамены в Московскую консерваторию, но не проходила по конкурсу. Потом работа на заводе в Свердловске, юридический институт, самодеятельность. Не оставляя юридического института, Наталья поступила на вечернее отделение консерватории...


Маладая спявачка Вікторыя Мазур, калі вучылася ў кансерваторыі, развучвала партыю ў музычнай камедыі "Фіялка Манмартра". Вакальныя цяжкасці не так бянтэжылі яе, як драматычная ігра, дыялогі і харэаграфія, хаця на дэбют быў дадзены такі кароткі тэрмін – адзін месяц.


Тэатр працуе над найноўшым мюзыклам Р. Гаджыева "Чацвёрты пазванок". Для нас гэта трохі нечаканая з'ява, тым больш, што гэта дэбют новай музычнай камедыі Р. Гаджыева. Нельга не зважаць і на тое, што глядач, які прыдзе на наш спектакль, ужо мае пэўнае ўражанне ад герояў, прачытаўшы вядомую кнігу М. Ларні – хто не ведае гэтага надзвычай займальнага твора вядомага фінскага пісьменніка! I ўсё ж, мне думаецца, на нашым спектаклі вы пачуеце музыку, сугучную свайму ўспрыяццю вобразаў рамана.


73-е прадстаўленне аперэты "Сільва" ў Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі БССР.


"Пацалунак Чаніты" Ю. Мілюціна ў Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі БССР.


Прэм'ера новага сезону ў Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі БССР – аперэта "Паўлінка" беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў і лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Юрыя Семянякі. Чытачам не трэба прадстаўляць бессмяротную камедыю класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, паводле якой напісана аперэта. Не адно дзесяцігоддзе "Паўлінка" ідзе на сцэне беларускага акадэмічнага драматычнага тэатра, які носіць імя выдатнага паэта. Прыход "Паўлінкі" на музычную сцэну – знамянальная падзея ў тэатральным і музычным жыцці Беларусі.


Итак, вторая, опереточная, "Павлинка" начала свою сценическую жизнь. Она успешно соперничает с "Павлинкой" драматической, не подменяя ее и не копируя, учась в чем-то на богатых традициях своей старшей и более опытной сестры, привнося в то же время и нечто свое, самобытное, идущее от глубоких эмоционально-обобщающих возможностей музыкального искусства.


...Вечар 26 верасня быў для мінчан сапраўдным святам. "Паўлінка" з'явілася на сцэне ў новым жанры! Беларускі Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі БССР паказаў, па сутнасці, першую нацыянальную аперэту.


Першая вядомая беларуская аперэта "Залёты", пастаўленая ў 1915 годзе Віленскім музычна-драматычным гуртком, была створана М. Кімант-Яцынай на тэкст В. Дуніна-Марцінкевіча. Гумар і музычнасць дарэвалюцыйных апавяданняў Я. Коласа, камедый і вадэвіляў Я. Купалы і іншых пісьменнікаў даюць багаты матэрыял для лібрэта. Але што ж выбраць з гэтага бязмежнага мора весялосці, жартаў, падтэксту? Юрыя Семяняку прывабіла самае цікавае і маштабнае – "Паўлінка".


Напэўна, не знойдзецца ў Беларусі чалавека, які не ведаў бы цудоўнай камедыі Янкі Купалы "Паўлінка". За шэсцьдзесят гадоў свайго жыцця гэты спектакль набыў сапраўды ўсенароднае прызнанне і па праву лічыцца адным з лепшых твораў беларускага тэатральнага мастацтва. Іменна ім пачынае кожны свой новы сезон Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Свайго роду эталонамі цудоўнага драматычнага майстэрства даўно ўжо зрабіліся галоўныя героі "Паўлінкі" ў выкананні артыстаў-купалаўцаў. Многія ведаюць таксама кінаварыянт камедыі, а зусім нядаўна яна атрымала яшчэ адно жыццё – у якасці музычнай камедыі (музыка заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Юрыя Семянякі, лібрэта Алеся Бачылы).


Премьера в театре – всегда волнующее событие. Ну, а если речь идет о произведении, с героями которого знаком каждый еще до спектакля – то это волнение особенное, полное трепетного ожидания: а состоится ли встреча с тем, что дорога сердцу?


Написанная для драматического театра пьеса белорусского классика Янки Купалы "Павлинка" сегодня обрела новую интересную жизнь на сцене самого молодого в Белоруссии Государственного театра музыкальной комедии.


"Паўлінка" на сцэне Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР.


Страницы: [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [ 6 ] [ 7 ] [ 8 ] [ 9 ] [ 10 ] [ 11 ] [ 12 ] [ 13 ] [ 14 ] [ 15 ] [ 16 ] [ 17 ] [ 18 ] [ 19 ] [ 20 ] [ 21 ] [ 22 ] [ 23 ] [ 24 ] [ 25 ] [ 26 ] [ 27 ] [ 28 ] [ 29 ] [ 30 ] [ 31 ] [ 32 ] [ 33 ] [ 34 ] [ 35 ] [ 36 ] [ 37 ] [ 38 ] [ 39 ] [ 40 ] [ 41 ] [ 42 ] [ 43 ] [ 44 ] [ 45 ] [ 46 ] [ 47 ] [ 48 ] [ 49 ] [ 50 ] [ 51 ] [ 52 ] [ 53 ] [ 54 ] [ 55 ] [ 56 ] [ 57 ] [ 58 ] [ 59 ] [ 60 ] [ 61 ] [ 62 ] [ 63 ] [ 64 ] [ 65 ] [ 66 ] [ 67 ] [ 68 ] [ 69 ] [ 70 ] [ 71 ] [ 72 ] [ 73 ] [ 74 ] [ 75 ] 76 [ 77 ] [ 78 ]